Бацькоў забітага нованароджанага дзіцяці знайшлі праз тры гады

08/02/2019 - 09:03

У Баранавіцкім раёне бацькоў забітага нованароджанага дзіцяці знайшлі праз тры гады з дапамогай генетычнай экспертызы. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, цела было знойдзена 10 чэрвеня 2015-га ў кантэйнеры для смецця ў Баранавічах. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства". Аднак знайсці па гарачых слядах бацькоў дзіцяці не ўдалося.

Праваахоўнікі правялі вялізную працу. Эксперты-генетыкі яшчэ ў 2015 годзе вылучылі генатып дзіцяці і яго маці. Аднак у базе супадзенняў не выявілі. Былі даследаваны біялагічныя матэрыялы тысячы жанчын з горада і раёна, і ўсё без выніку. Супадзенне генатыпу адбылося пасля даследавання генетычнага матэрыялу затрыманага па справе аб рабунку 47-гадовага мужчыны. Пасля гэтага было высветлена, што чатыры гады таму ён жыў з жанчынай, 1981 года нараджэння. Яе таксама затрымалі.

Эксперты засведчылі, што гэтыя мужчына і жанчына з'яўляюцца бацькамі забітага дзіцяці. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

sk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі