Бацька Віктара Цоя будзе судзіцца за аўтарскія правы на песні свайго сына

02/04/2018 - 15:07

Бацька Віктара Цоя Роберт Цой будзе судзіцца за аўтарскія правы на песні свайго сына. Ён дамагаецца скасавання дамовы аб іх перадачы кампаніі "Музычнае права". Заява пададзена ў Басманны раённы суд Масквы. Роберт Цой сцвярджае, што кампанія завалодала выключнымі правамі на песні "пад уплывам ашуканства". Слуханні справы прызначаны на 5 красавіка. Летась Басманны суд ужо прызнаў несапраўднай аналагічную дамову, заключаную з "Музычным правам" Аляксандрам Цоем, сынам музыканта, інфармуе ria.ru.

Віктар Цой — лідар папулярнага рок-гурта "Кіно". Ён загінуў у аўтакатастрофе ў 1990 годзе ва ўзросце 28 гадоў.

З-за іска Роберта Цоя арбітраж Масквы прыпыніў разгляд іску кампаніі "Музычнае права" да Першага канала — патрабуецца кампенсацыя за выкарыстанне песні Цоя "Вясна" ў анонсе тэлепраграмы "Што? Дзе? Калі?".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі