Бабарыку забаранілі рабіць фізічныя практыкаванні падчас перапынкаў на працы

28/09/2021 - 13:41

Віктару Бабарыку забаранілі рабіць фізічныя практыкаванні падчас афіцыйных дзесяціхвілінных перапынкаў. Пра гэта паведамляе яго прэс-служба са спасылкай на адваката Яўгена Пыльчанку, які наведаў палітвязня ў калоніі. 

У прэс-службе падкрэсліваюць, што такая забарона "выходзіць за межы паўнамоцтваў службовых асоб, не заснаваная на праве і стварае ўмовы для пагаршэння самаадчування".

Раней паведамлялася, што Бабарыка пераведзены на працу ў пякарні ў калоніі. У памяшканні высокая тэмпература і недастатковая вентыляцыя. Перад тым ён працаваў апальшчыкам у кацельні.

Таксама адвакат даведаўся, што за мінулы тыдзень Бабарыку не перадалі ніводнага ліста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі