Азаранка перамагла Карнэ і выйшла ў трэці круг турніру ў Мадрыдзе

02/05/2016 - 17:10

Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг (1/8 фіналу) тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе (прызавы фонд — 4,7 млн долараў). У панядзелак пятая ракетка свету перамагла францужанку Алізэ Карнэ (49-е месца ў рэйтынгу WTA) — 6:3, 6:2. Гэта быў пяты паядынак тэнісістак (ён працягваўся 1 гадзіну 23 хвіліны), ва ўсіх перамагала Азаранка.

Як паведамляла Еўрарадыё, на старце турніра ў Мадрыдзе беларуска абыграла прадстаўніцу Вялікабрытаніі Лору Робсан (426-е месца ў рэйтынгу) — 6:4, 6:2. Яшчэ адна беларуска, Аляксандра Сасновіч, не прабілася ў асноўную сетку турніру.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі