Азаранка і Сабаленка атрымалі перамогі на старце турніру ў Маямі

22/03/2018 - 05:31

Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка атрымалі перамогі на старце турніру ў Маямі. Азаранка ў першым крузе асноўнага раўнду ўпэўнена выйграла ў больш рэйтынгавай (Вікторыя — 186-я ракетка свету, яе саперніца — 44-я) амерыканскай тэнісісткі Кэтрын Бэліс — 6:3, 6:0. Сабаленка таксама ў двух сэтах “разабралася” з Мэдысан Брэнгл з ЗША — 6:1, 6:4 (беларуска — 60-я ракетка свету, яе саперніца мае ў рэйтынгу WTA 77-е месца).

У наступным крузе Арыну чакае 9-я ракетка свету Петра Квітава з Чэхіі, Вікторыю — 15-я ракетка Мэдысан Кіз з ЗША. Раней у другі круг турніру выйшла беларуска Аляксандра Сасновіч (46-я ракетка свету), якая сустрэнецца з Анастасіяй Паўлючэнкавай з Расіі (25).

“Цяпер усё ў маім жыцці дзеля сына,кажа Вікторыя Азаранка. — Мае ўяўленні цалкам змяніліся. Я гуляю для Леа. Я цяпер не магу думаць толькі пра сябе і рабіць толькі тое, што падабаецца. Хачу быць найлепшым узорам для пераймання для сына, супергероем для яго”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі