Азаранка і Барці ў паўфінале US Open разграмілі Сасновіч і Кужмаву

06/09/2019 - 09:23

Беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці выйшлі ў фінал парнага разраду турніру US Open, піша "Прессбол". 

У паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе Азаранка і Барці перамаглі беларуска-славацкую пару Аляксандра Сасновіч / Вікторыя Кужмава — 6:0, 6:1. Гульня працягвалася 57 хвілінаў.

У другім паўфінале парнага разраду беларуска Арына Сабаленка ў дуэце з бельгійкай Элізэ Мертэнс выйдуць супраць амерыканскага тандэму Караліна Долхайд / Ваня Кінг. Іх матч пройдзе 6 верасня прыкладна ў 21:00 паводле беларускага часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі