Азаранка: Дзякуй усім за два пацешныя тыдні

16/07/2018 - 07:25

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка разам з брытанцам Джэймі Марэем прайграла ў фінале міксту на Уімблдоне Аляксандру Пея з Аўстрыі і Ніколь Мелічар з ЗША — 6:7, 3:6. Шлях па турнірнай сетцы Азаранкі і Марэя быў няпростым, верагодна, ім проста не хапіла сіл на рашаючы паядынак.

"Дзякуй усім за два пацешныя тыдні", — напісала Вікторыя ў Twitter.

У адзіночным разрадзе на Уімблдоне ў мужчын перамог серб Новак Джокавіч, а ў жанчын — немка Ангеліка Кербер.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі