Аварыя з аўтобусам / ДАІ Гомельскай вобласці
У Светлагорскім раёне рэйсавы аўтобус трапіў у аварыю. Здарэнне адбылося ў суботу, 21 лістапада, але УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама паведаміла пра яго толькі сёння.
Паводле звестак міліцыі, 64-гадовы кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтобус з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
"У выніку здарэння 77-гадовая жанчына-пасажыр з траўмамі была шпіталізаваная", — дадаюць у ДАІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут