Аўтамабілі назвалі прычынай камунальнай аварыі ў Ветцы

27/09/2024 - 11:25

Аварыйная брыгада працавала амаль дзве гадзіны / sb.by

Аўтамабілі назвалі прычынай камунальнай аварыі ў Ветцы ў Гомельскай вобласці. Як пішуць ратавальнікі, у чацвер з-за "дынамічнай нагрузкі" адбылася прасадка грунту і, як наступства, парыў трубаправода халоднага водазабеспячэння. На Савецкай вуліцы без вады засталіся жыхары трох шматпавярховікаў — амаль паўтысячы чалавек.

Ліквідацыяй аварыі займалася брыгада "Гомельводаканала". Ім спатрэбілася менш за дзве гадзіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі