Аўтамабіль ДАІ пад Брэстам вылецеў у кювет і перакуліўся (фота)

09/08/2018 - 12:55

У Брэсце каля 8-й гадзіны раніцы 9 снежня адбылося ДТЗ з удзелам службовага аўтамабіля ДАІ, паведамляе gaibrest.by.

На вуліцы Вясёлкавай інспектар у патрульнай машыне зафіксаваў што адзін з аўтамабіляў перавысіў усталяваную хуткасць руху. Ён пагнаўся за парушальнікам. Аднак падчас пагоні на службовым "Опелі Астра" спусціла пярэдняе кола. Машына ДАІ з'ехала ў прыдарожны кювет і перакулілася.

Аўтамабіль пры ДТЗ атрымаў механічныя пашкоджанні, кіроўца не пацярпеў. 

Фота: gaibrest.by
Фота: gaibrest.by
Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі