У Мінску 14-гадовая дачка стала ахвярай ашуканцаў / sputnik-ossetia.ru
У Мінску 14-гадовая дзяўчынка стала ахвярай ашуканцаў, паведамляе МУС. Яна размаўляла з новым знаёмым у мэсенджары і адправіла яму геалакацыю. Пазней ёй прыйшло відэа ад невядомага ў камуфляжы і масцы, ён пагражаў дзіцяці, што па яе каардынатах прыляцяць вайсковыя дроны, а саму дзяўчынку абвінавацяць у дапамозе тэрарызму.
Потым на сувязь выйшаў ілжэслідчы, які пагражаў пасадзіць яе маці ў турму. Каб выратаваць сям’ю, школьніца пагадзілася ўзяць 90 000 рублёў бацькоўскіх зберажэнняў і перадаць "для дэкларавання".
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу, устанаўліваюцца ўдзельнікі злачыннай схемы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут