Арына Сабаленка / socialnews.xyz
На тэнісным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе беларуска Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал.
Мінулай ноччу першая ракетка свету ў 1/8 фіналу гуляла з брытанскай тэнісісткай Сонай Картал (83-і нумар у рэйтынгу WTA). Наша суайчынніца перамагла яе ў двух сэтах — 6:1, 6:2. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 11 хвілін.
За выхад у паўфінал Сабаленка будзе спаборнічаць з расіянкай Людмілай Самсонавай (25).
У 2023 годзе беларуска ў фінале турніру ў Індыян-Уэлсе саступіла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай.
Чвэрцьфінальныя паядынкі пачнуцца сёння ўвечары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут