У фінале турніру WTA ў Абу-Дабі беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла расіянку Вераніку Кудэрметаву — 6:2, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 5 хвілін.
Цяпер Сабаленка мае дзевяць чэмпіёнскіх тытулаў у турнірах WTA.
Перамога ў Абу-Дабі выведзе нашу суайчынніцу на сёмую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Новы рэйтынг WTA будзе апублікаваны ў панядзелак, 18 студзеня.
Пасля гэтага турніру Сабаленка адпраўляецца ў Аўстралію. Там яна паўдзельнічае ў першым у сезоне турніры Вялікага шлема — Australian Open.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.