Арына Сабаленка ў Мінску, 14 ліпеня 2026 / "Мінская праўда"
Першая ракетка свету Арына Сабаленка публічна выступіла ў Мінску ўпершыню за доўгі час. 14 ліпеня яна прыняла ўдзел у адкрыцці тэнісных кортаў, правяла майстар-клас для юных спартсменаў і пагутарыла з журналістамі.
Як аказалася, у Беларусь Сабаленка прыляцела на прыватным бізнес-джэце. З сабой яна ўзяла сваю сабаку і жаніха — бразільскага бізнесмена Георгіаса Франгуліса.
У мінскім аэрапорце сустракалі вядомую тэнісістку караваем, чырвонай дарожкай (дакладней, дываном) і народнымі танцамі. Сабаленка такі прыём, судзячы па відэа, спадабаўся.
На адкрыццё тэнісных кортаў Арына Сабаленка прыбыла ўдзень у суправаджэнні васьмярых ахоўнікаў. Яны не дазвалялі дакрануцца да тэнісісткі або перадаць ёй што-небудзь нават дзецям, што трапіла на адно з відэа з месца падзеі.
Пасля афіцыйнага адкрыцця Сабаленка правяла невялікі майстар-клас для юных спартсменаў і пагутарыла з журналістамі.
Напрыклад, яна адказала на пытанне пра ідэальны дзень ("Прачнуцца як мага пазней" і правесці час з роднымі) і пра ўражанні ад вяртання ў спартыўную школу, у якой яна сама пачынала:
"Гэта сапраўдная настальгія. Адразу прыгадваюцца трэніроўкі, вучоба, летнія змены, увесь мой шлях. Азіраючыся назад, разумею, як многае склалася дзякуючы велізарнаму жаданню і штодзённай працы. Менавіта гэта дапамагае дасягаць сваіх мэт".
Ва колькі абышлося запрашэнне Сабаленкі на адкрыццё кортаў і ўдзел у прома-кампаніі, не паведамлялася.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут