Арына Сабаленка развіталася з расійскім трэнерам Дзмітрыем Турсуновым

31/08/2019 - 08:58

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая цяпер займае 13 радок у рэйтынгу WTA, больш не трэніруецца ў расійскага спецыяліста Дзмітрыя Турсунова. І спартсменка, і трэнер публічна абвясцілі пра гэта ў сацыяльных сетках і падзякавалі адзін аднаму за супрацоўніцтва.

Спачатку Сабаленка размясціла ў Інстаграм фота з Турсуновым і напісала: “Дзякуй за ўсё і ўсяго найлепшага ў будучыні”. Пазней Турсуноў зрабіў больш разгорнутую заяву на сваёй старонцы:

“Хачу падзякаваць табе за мінулы год і палову гэтага. Найвесялейшы і найхвалюючы час майго жыцця. Гэьта быў насамрэч найлепшы і найбольш насычаны час, дзе я знайшоў сябе і сваё прызначэнне. Ведаю, часам былі цяжкія моманты, але ўсё яшчэ сумна пайсці розныя шляхамі. Шчаслівы павярнуцца і сказаць: я рызыкнуў усім, што меў, і сумна, што не змог зрабіць болей. Усяго найлепшага на тваім шляху, Тыгрыца”.

За паўтара года супрацоўніцтва з Турсуновым Сабаленка выйграла тры тытулы на турнірах WTA і дэбютавала ў сусветным ТОП-10.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі