Арына Сабаленка прайграла ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Хобарце

11/01/2018 - 06:57

Арына Сабаленка прайграла ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў аўстралійскім Хобарце. Беларуска не змагла арганізаваць барацьбу ў паядынку з украінкай Лесей Цурэнка і саступіла ў двух сэтах — 1:6, 1:6. Адзначым, што ў рэйтынгу WTA Сабаленка займае 69-е месца, Цурэнка — 43-е.

Раней на турніры беларуская тэнісістка абыгрывала Эжэні Бушар з Канады (83-е месца ў рэйтынгу) і Чжан Шуай з Кітая (35-е месца).

Арына Сабаленка працягвае выступленне ў Хобарце ў парным разрадзе. У ¼ фіналу разам з Веранікай Кудзерметавай з Расіі яна згуляе з Ралукай Алару з Румыніі і Вольгай Саўчук з Украіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі