У першым раўндзе тэніснага турніру адкрытага чэмпіянату Аўстраліі беларуска Арына Сабаленка (12 нумар WTA) прайграла іспанцы Карле Суарэс-Навара (54) — 6:7 (6:8), 6:7 (6:8).
Матч праходзіў пры парывістым ветры, што ўскладніла гульню для абедзвюх саперніц. У першым сэце Сабаленка вяла з лікам 5:3 але не здолела ўтрымаць перавагу.
Паядынак доўжыўся 2 гадзіны 13 хвілін.
Для Суарэс-Навары гэта першая перамога над нашай суайчынніцай. Раней Сабаленка тройчы выйгравала ў іспанкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.