Артыкул пра Ганну Севярынец на сайце Нацбібліятэкі правісеў толькі адзін дзень

10/06/2020 - 10:11

Артыкул "Творчыя знаходкі і дары Ганны Канстанцінаўны Севярынец" правісеў на сайце Нацыянальнай бібліятэкі толькі адзін дзень. 

9 чэрвеня даследчыца паведаміла ў Фэйсбуку, што на сайце бібліятэкі з'явіўся артыкул пра вынікі яе даследаванняў беларускай літаратуры 1920-х гадоў. даследчыца прыняла ўдзел у праекце “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Гэта супольная праца Нацыянальнай бібліятэкі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і часопіса “Маладосць”.

Аднак ужо 10 чэрвеня даследчыца паведаміла, што артыкул знік з сайта Нацыянальнай бібліятэкі. Прычына зняцця невядомая. Да таго ж, Ганна Севярынец (нягледзячы на яе "крамольнае" прозвішча) згадваецца ў іншых артыкулах на сайце "Нацыяналкі". 

Праўда, неўзабаве чытачы знайшлі зняты тэкст на сайце газеты "Звязда". Тут яго яшчэ можна пачытаць і паспрабаваць угадаць, што не спадабалася дзяржаўным "цэнзарам".

Як бачна на скрыншоце, артыкул на сайце nlb.by сапраўды быў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі