"Арт Сядзіба" выпусціла жартоўныя стыкеры з беларускімі пісьменнікамі

31/10/2018 - 18:54
Фота "Арт Сядзіба"

"Арт Сядзіба" выпусціла жартоўныя стыкеры для Telegram з беларускімі пісьменнікамі. Караткевіча, Скарыну, Дуніна-Марцінкевіча, Купалу, Бураўкіна, Багушэвіча і Багдановіча выявілі з пацешнымі подпісамі, якія асацыююцца з імі. Напрыклад, Янка Купала быццам бы кажа: "Я не Колас", а Уладзімір Караткевіч: "Быў. Ёсць. Буду. На хайпе".

Стваральнікі абяцаюць, што калі стыкер-пак будзе папулярным, яго раздрукуюць і будуць раздаваць бясплатна.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі