Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа
Армія абароны Ізраіля ўзяла пад поўны кантроль Джабалію на поўначы сектара Газа. У баях там забілі сотні тэрарыстаў, каля 500 чалавек арыштавалі па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці (а некаторыя з іх удзельнічалі ў нападзе на Ізраіль 7 кастрычніка), паведамляе Times of Israel.
У Джабаліі былі выяўлены шматлікія склады зброі і боепрыпасаў, а таксама падземныя тунэлі ХАМАС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут