Археолагі паказалі апошнія знаходкі ў Крэўскім замку

12/03/2025 - 21:45

Ліхтарык, якому больш за сто гадоў / facebook.com/aleh.dziarnovich

Археолагі паказалі апошнія знаходкі ў Крэўскім замку (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Сярод іх — ліхтарык часоў Першай сусветнай вайны. "Нават батарэйкі захаваліся", піша ў Facebook Алег Дзярновіч. Натрапілі археолагі і на аскепкі снарадаў у падмурку — падчас Першай сусветнай вайны тут праходзіла лінія фронту і ішлі крывавыя баі, артылерыя разбурала помнік архітэктуры.

Сярод цэглы XIV стагоддзя знойдзены завес. Але самае важнае — выявілі цэлую нервюрную цагліну з трэцяй вежы. Яе выкарыстоўвалі ў каркасных гатычных скляпеннях, каб утварыць рэбры, што выступаюць вонкі.

Як вядома, сёлета археолагі знайшлі трэцюю вежу Крэўскага замка.

Нервюрная цагліна / facebook.com/aleh.dziarnovich
Аскепкі снарадаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі