Арганізатары хакейнага чэмпіянату прынеслі прабачэнні беларускай камандзе

04/05/2017 - 18:04

За інцыдэнт на парыжскім вакзале беларускім хакеістам свае прабачэнні прынеслі старшыня аргкамітэта чэмпіянату свету па хакеі, прэзідэнт Федэрацыі хакея Францыі Люк Тардзіф і прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазель. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Беларускую федэрацыю хакея.

Люк Тардзіф даслаў афіцыйны ліст ад імя арганізацыйнага камітэта турніру ў Францыі. У ім выказваецца шкадавання з нагоды інцыдэнту.

Кіраўнік ІІХФ Рэнэ Фазель асабіста наведаў 4 траўня трэніроўку зборнай Беларусі ў AccorHotels Arena у Парыжы. Ён таксама выказаў шкадаванне з нагоды вобшуку ў беларускай каманды. Фазэль паведаміў, што Міжнародная федэрацыя хакея ўжо вядзе сваё разбіральніцтва з гэтай нагоды. Таксама ён пацікавіўся станам гульцоў, іх гатоўнасцю да будучага чэмпіянату і пажадаў поспеху зборнай Беларусі.

Як паведамлялася раней, 3 траўня на чыгуначным вакзале ў Парыжы паліцыя дбайна абшукала беларускую хакейную каманду. Прычыны такога пільнага інтарэсу высветліць не ўдалося. Дагляд доўжыўся каля 20 хвілінаў, пасля чаго зборная Беларусі прайшла да сабе ў гатэль.

5 траўня зборная Беларусі сустракаецца на чэмпіянаце ў групе В з камандай Фінляндыі. 6 траўня нашы хакеісты згуляюць з Чэхіяй, 8-га — з Канадай, 10-га — са Швейцарыяй, 12-га — з Францыяй. 13 траўня іх чакае матч са Славеніяй, а апошняя гульня ў групавой стадыі адбудзецца 16 траўня з Нарвегіяй. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі