Антон Сарока стаў гульцом БАТЭ

19/03/2019 - 13:07

Антон Сарока стаў гульцом БАТЭ. 19 сакавіка з 27-гадовым форвардам падпісаны кантракт, інфармуе прэс-служба барысаўчан.

"Локерэн", за які выступаў беларус з 2018 года, заняў у чэмпіянаце Бельгіі апошняе месца і развітаўся з элітай. Такім чынам сезон у гэтай краіне для Сарокі скончаны і быў ён не вельмі ўдалым. Футбаліст вырашыў вярнуцца на радзіму.

5 сакавіка форварду споўнілася 27 гадоў. У Бельгію ён з'ехаў летась з мінскага "Дынама". Сарока — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі