Андрэй Уцюрын цалкам прызнаў сваю віну ў атрыманні хабараў

11/03/2020 - 09:42

Андрэй Уцюрын цалкам прызнаў сваю віну ў атрыманні хабараў і падбухторванні да дачы хабару, паведамляе БЕЛТА. Былы намеснік дзяржсакратара Саўбеза праходзіць па гучнай справе, якая разглядаецца Вярхоўным судом на выязным пасяджэнні ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Па справе аб карупцыі пры пастаўках у Беларусь тэлекамунікацыйнага абсталявання праходзіць 16 чалавек — восем службовых асобаў дзяржаўных органаў і банкаў, а таксама восем прадстаўнікоў камерцыйных структур.

Уцюрын абвінавачваецца ў атрыманні двух хабараў на агульную суму 192 тысячы долараў, а таксама ў падбухторванні расійскага бізнесмена Уладзіміра Казанцава да дачы хабару гендырэктару "Белтэлекама" Сяргею Сівадзедаву.

"Віну прызнаю цалкам, — гаварыў Уцюрын. — Разам з тым у мяне ёсць сумненні ў асобных пытаннях кваліфікацыі маіх дзеянняў, пра што я раней падчас следства заявіў".

Андрэй Уцюрын ачольваў Службу бяспекі прэзідэнта, намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі ён быў з верасня 2014-га да красавіка 2019 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі