Андрэй Бастунец пераабраны на пасаду старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў

20/04/2018 - 15:06

Андрэй Бастунец пераабраны на пасаду старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. На з’ездзе арганізацыі, які 20 красавіка прайшоў у Мінску, была вылучана толькі яго кандыдатура. З 70 дэлегатаў падчас адкрытыга галасавання ўстрымаўся толькі адзін — Міхаіл Пастухоў. З чатырох намеснікаў старшыні замянілі дваіх. Сышлі Міхась Янчук і Святлана Калінкіна, прыйшлі — Алег Агееў і Барыс Гарэцкі, засталіся — Аліна Суравец і Аляксандр Старыкевіч.

Бастунец нарадзіўся ў Мінску ў 1966 годзе. Ён — выпускнік юрфаку БДУ. З 1998 года быў экспертам Цэнтра прававой абароны пры БАЖ, намеснікам старшыні. У красавіку 2015-га быў адзінагалосна выбраны на пасаду старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, змяніў на гэтай пасадзе Жанну Літвіну, якая ачольвала яе з часу заснавання.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі