Андрэй Арамнаў можа пачаць выступы за зборную іншай краіны

22/12/2017 - 14:29

Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён Пекіна, можа перайсці выступаць пад сцяг іншай краіны. Пра гэта ён распавёў у сваім канале на Youtube.

Спартовец распавёў, што ён рыхтуецца да міжнародных выступаў напрыканцы наступнага года, бо цяпер беларуская зборная дыскваліфікаваная на год. "Але калі я памяняю зборную, буду выступаць за іншую краіну, то, можа быць, гэты старт здарыцца нашмат раней. У мяне няма падтрымкі ў нашай краіне. Таму ёсць думкі памяняць сцяг, пад якім буду выступаць", — дадаў Арамнаў. 

Гэтае рашэнне ён тлумачыць адносінамі спартовых чыноўнікаў: "Несур'ёзнае стаўленне да мяне ў нашых спартовых дзеячаў. Я, вядома, хачу выступаць за Беларусь, я патрыёт сваёй радзімы. Але адным патрыятызмам сям'ю не накорміш. Я заўсёды буду любіць Беларусь, але трэба карміць сям'ю". 

Арамнаў патлумачыў, што для таго, каб трапіць на Алімпіяду-2020, яму трэба выступіць перад ёй на міжнародных турнірах двойчы. Таму ў наступным годзе ён павінен прыняць удзел у міжнародных спаборніцтвах, іначай будзе вельмі складана трапіць на Гульні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі