Амерыканскія навукоўцы патлумачылі сакрэт папулярнасці серыяла “Гульня тронаў”

16/08/2017 - 08:07

Амерыканскія навукоўцы патлумачылі сакрэт папулярнасці серыяла “Гульня тронаў”. Для гэтага яны правялі эксперымент. Падчас прагляду чарговай серыі ў фанатаў серыяла фіксаваліся сардэчныя рытмы. Гэта было патрэбна, каб зразумець, якія сцэны іх найбольш хвалююць. Высветлілася, што найбольшыя эмоцыі ў гледачоў выклікаюць дыялогі паміж героямі “Гульні тронаў”. Раней меркавалася, што людзей найперш прыцягваюць эротыка і сцэны гвалту, інфармуе сайт sciencealert.com.

Летам 2017-га дэманструецца 7-ы сезон папулярнага серыяла.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі