АМАП рыхтуецца да бою з "бандфармаваннем" у цэнтры Гродна

07/10/2024 - 08:21

Аператыўная група МДБ БССР пасля спецаперацыі ў Заходняй Беларусі / facebook.com

АМАП рыхтуецца да бою з "бандфармаваннем" у цэнтры Гродна. 11 кастрычніка на плошчы Леніна арганізуюць "гістарычную рэканструкцыю". Яна атрымала назву "Барацьба з бандфармаваннем на Гродзеншчыне". Заяўленыя "паказальныя выступы" амапаўцаў.

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках святкавання 80-годдзя Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

У 2017-м тагачасны міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч распавёў сваю версію, кім былі "лясныя браты", якія ў пасляваеннай Беларусі дзейнічалі да 1950-х. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі