Амаль палова апытаных грамадзян Польшчы негатыўна ставіцца да беларусаў

12/03/2024 - 16:03

У значнай ступені негатыўнае стаўленне да беларусаў — гэта наступства дзеянняў рэжыму / pap.pl

Амаль палова апытаных грамадзян Польшчы (47%) негатыўна ставіцца да беларусаў. Горшае ў іх стаўленне толькі да расіян (76%). Апублікаваныя вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў студзені 2024-га Польскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі.

24% апытаных заявілі, што пазітыўна ставяцца да беларусаў, а 21% — нейтральна, яшчэ 8% не змаглі вызначыцца з адказам. Да ўкраінцаў пазітыўна ставіцца 40%, а негатыўна — 30%. Найлепшае стаўленне апытаныя палякі (65%) выказалі да амерыканцаў.

Безумоўна, у значнай ступені негатыўнае стаўленне да беларусаў — гэта наступства дзеянняў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, саюзніка Расіі, якая напала на Украіну.

cbos.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі