Аляксея Шоту затрымалі за размяшчэнне на Hrodna.life экстрэмісцкай інфармацыі

30/05/2021 - 14:30

Гродзенская міліцыя пракаментавала затрыманне галоўнага рэдактара мясцовага партала Hrodna.life Аляксея Шоты.

Нібыта сілавікамі "выяўлены факт размяшчэння сайтам інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай ва ўстаноўленым парадку экстрэмісцкай". Паводле звестак міліцыі, і ў гэты ў мінулы раз гаворка ідзе пра прадукцыю аднаго і таго ж тэлеграм-канала. Цяпер сілавікі праводзяць вобшук дома ў Аляксея Шоты, і забіраюць тэлефоны і камп'ютары для далейшага накіравання на экспертызы.

Відэа, дзе супрацоўнікі міліцыі паведамляюць пра правапарушэньне Hrodna.life, з’явілася на YouTube яшчэ 28 траўня. За 2 дні да затрымання галоўрэда Hrodna.life.

 

Паведамленне гродзенскай міліцыі на YouTube / Еўрарадыё

19 сакавіка Аляксей Шота ўжо быў аштрафаваны на 25 базавых велічынь, а выданне — на 400 па адміністрацыйным артыкуле "за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі" на сайце.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі