Аляксей Бага стаў галоўным трэнерам азербайджанскага клуба "Сумгаіт"

30/12/2021 - 09:04

Беларус Аляксей Бага стаў галоўным трэнерам азербайджанскага клуба "Сумгаіт". Кантракт заключаны на 2,5 года, паведамляе клубная прэс-служба.

Багу 40 гадоў. У мінулым ён працаваў з БАТЭ, з якога сышоў у канцы 2019-га. У 2020 годзе прывёў да чэмпіёнства ў літоўскім чэмпіянаце вільнюскі "Жальгірыс". Сёлета трэнер дапамог салігорскаму "Шахцёру" стаць чэмпіёнам Беларусі, пасля чаго сышоў. Аляксей Бага прызнаваўся, што хацеў бы папрацаваць за мяжой.

"Сумгаіт" у азербайджанскім чэмпіянаце займае 7-е, перадапошняе месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі