Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Рамзана Кадырава ордэнам Дружбы народаў

16/08/2018 - 17:06

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ордэнам Дружбы народаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-служба беларускага кіраўніка. 

Гэтай узнагародай Кадыраў уганараваны за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне дружалюбных адносін і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Чачэнскай Рэспублікай.

Кіраўнік Чачні наведваў нашу краіну ў верасні 2017 года і меў асабістую сустрэчу з Лукашэнкам. Падчас яе беларускі кіраўнік прапанаваў госцю супрацу ў такіх сферах, як машынабудаванне, нафтахімічная прамысловасць, вытворчасць пасажырскай і камунальнай тэхнікі, а таксама сельская гаспадарка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі