Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды

29/03/2016 - 04:41

28 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў дзяржаўных узнагародаў некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ ён падпісаў 25 сакавіка, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Ордэн Пашаны атрымалі гендырэктар РУП "БелЭЗ" Барыс Белкін, дырэктар Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Аляксандр Гундар, намесніца міністра замежных спраў Алена Купчына, першы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта Мікалай Селіванаў.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і памежнай службы адзначаныя медалямі за адзнаку ў вайсковай службе, у ахове грамадскага парадку і дзяржаўнай мяжы.

32 чалавекі ўзнагароджаныя медалём "За працоўныя заслугі". У іх ліку — прадзільніца фабрыкі №3 Аршанскага ільнокамбіната Ірына Глебава, загадчыца педыятрычнага аддзялення рэспубліканскага цэнтра дзіцячай пульманалогіі і мукавісцыдоза 3-й гарадской дзіцячай клінічнай лякарні Мінска Таццяна Мацвеева, дырэктар Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Міхаіл Смірноў.

Медалём Францыска Скарыны, у прыватнасці, адзначаныя дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч і дырэктар Інстытута філасофіі НАН Анатоль Лазарэвіч, загадчык кафедры Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі Уладзімір Петравец.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі