Аляксандр Лукашэнка адмяніў указ аб лжэпрадпрымальніцкіх структурах

19/04/2019 - 08:04

Аляксандр Лукашэнка адмяніў указ аб лжэпрадпрымальніцкіх структурах. Гэта прадугледжана ўказам № 151, якім змяняецца шэраг ранейшых дакументаў, і такім чынам "удасканальваюцца прававыя адносіны ў сферы падатковага заканадаўства".

Указ № 488 "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў" быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 23 кастрычніка 2012 года. Аднак заканадаўчыя нормы, накіраваныя "на забеспячэнне паўнаты выплаты падаткаў", ужо замацаваны ў Падатковым кодэксе. Таму патрэба ў гэтым указе знікла, а ў новай рэдакцыі Падатковага кодэкса з'явіўся механізм, які па сутнасці паўтарае правілы ўказу № 488.

Як адзначае TUT.by, размовы аб адмене адыёзнага для бізнесу указа вяліся з восені мінулага года. Сілавыя структуры называлі яго "магутным рычагом у барацьбе з ухіленнем ад выплаты падаткаў". Яны перакананыя, што ён "адыграў дысцыплінуючую ролю ў павышэнні празрыстасці вядзення бізнэсу".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі