Аляксандр Глеб: клікалі ў ЗША, але там чэмпіянат стартуе толькі ў сакавіку

18/01/2016 - 12:57

Футбаліст Аляксандр Глеб распавёў, чаму перайшоў з БАТЭ ў турэцкі клуб "Генчлербірлігі". У каментары "Прессболу" паўабаронца паведаміў, што яму прапаноўвалі перайсці ў адзін з клубаў амерыканскай МЛС (Major League Soccer). Аднак Глеб не прыняў гэтую прапанову.

"Але праблема ў тым, што чэмпіянат МЛС стартуе толькі ў сакавіку. Не хацелася чакаць так доўга. Хоць наогул у ЗША цікавая ліга. Ёсць жаданне калі-небудзь там пагуляць. Аднак цяпер я задаволены, што зноў перайшоў у "Генчлербірлігі", — заявіў футбаліст.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі