Аляксандр Глеб асудзіў футбалістаў "Крумкачоў", якія не выйшлі на матч

08/08/2017 - 17:46

Паўабаронца Аляксандр Глеб крытычна выказаўся пра футбалістаў клуба "Крумкачы", якія не выйшлі на поле ў матчы чэмпіянату Беларусі з "Віцебскам". Яго думка прагучала  у праграме "Спорт-кадр" на тэлеканале "Беларусь 5".

Як паведамляла Еўрарадыё, 29 ліпеня пяць футбалістаў "Крумкачоў" не паехалі на матч з "Віцебскам" у 16-м туры чэмпіянату Беларусі: Дзмітрый Клімовіч, Дзмітрый Яшын, Ягор Сямёнаў, Філіп Іваноў, Яўген Шыкаўка. Прычынай сталі праблемы з выплатай заробкаў, якія футбалістам не выдавалі па некалькі месяцаў. (Гульня, дарэчы, скончылася з лікам 2:2). 

На думку Аляксандра Глеба, гэтыя спартоўцы парушылі футбольную этыку: "У прынцыпе, упершыню з гэтым сутыкнуўся ў Турцыі. Там таксама не плацілі па чатыры месяцы, але ў любым выпадку выходзілі, трэніраваліся, гулялі і аддаваліся. Дэмарш не ладзілі. Спытайце ў Пуцілы або Кісляка, колькі ім не плацілі. Але ў любым выпадку выходзілі і гулялі. Па-спартоваму, дэмарш — гэта няправільна. Па-людску... Ну так, крыўда нейкая ёсць... Але я б так не зрабіў. Падыдзі і скажы, што разрываеш кантракт. Незаменных няма", — цытуе словы футбаліста "Прессбол".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі