Алімпіяда: каго з беларусаў глядзець увечары ў панядзелак, 8 жніўня

08/08/2016 - 17:29

Увечары 8 жніўня на Алімпіядзе выступяць дзве легенды беларускага спорту — Самсонаў і Драздоўская. Майстар пінг-понгу Уладзімір Самсонаў быў першай ракеткай свету,  неаднаразовым чэмпіёнам Еўропы і шматразовым медалістам чэмпіянатаў свету. А вось на Алімпіядах ён ні разу не падымаўся на п’едэстал. Самсонаву — 40 гадоў. Гульні ў Рыа — шостыя для яго. Гэта апошні шанец спарстмена на алімпійскі медаль. Пачатак гульні 3-га раунду з удзелам Уладзіміра Самсонава распачаўся ў 19.00 па беларускім часе. 

Беларуская яхтсменка Таццяна Драздоўская (37 гадоў) — яшчэ адна беларуская легенда, якой не скараўся алімпійскі п’едэстал. Хоць спартсменка была і першым нумарам сусветнага рэйтынгу і чэмпіёнкай планеты. Гонка з удзелам Таццяны ў класе “Лазер-Радыял” распачалася ў 19.15 па беларускім часе.

Фота wwportal.com

Гонка з удзелам яшчэ аднаго беларускага яхтсмена Мікіты Цыркуна (клас “RS:X”) пачалася ў 19.05.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі