ALEKSEEV пачне прома-тур да "Еўрабачання-2018" у Азербайджане

22/02/2018 - 15:48

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2018" ALEKSEEV распачынае еўрапейскі прома-тур. Першай краінай, куды завітае ўкраінскі спявак, будзе Азербайджан. Канкурсанты ад Беларусі і Азербайджана выступяць у адным паўфінале "Еўрабачання", так што такі крок менеджменту ALEKSEEV лагічны. Дарэчы, летась толькі Азербайжан і Украіна паставілі Naviband найвышэйшы бал падчас конкурсу ў Кіеве. Цяпер таксама Беларусі неабходна падтрымка ў паўфінале, бо ні Украіны, ні Расіі, на якіх можна разлічваць, у ім не будзе.


24 лютага выканаўца дасць вялікі сольнік пад назвай "П'янае сонца" у  Elektra Events Hall у Баку. Паведамляецца, што выступ пасланца Беларусі будзе суправаджацца выключнымі светлавымі рашэннямі, а суправаджаць ALEKSEEV збіраюцца лепшыя музыкі.


16 лютага ўкраінскі поп-спявак ALEKSEEV перамог у фінале беларускага нацынальнага адбору на "Еўрабачанне-2018". Па 12 балаў ён атрымаў ад тэлегледачоў і журы.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі