Алег Дулуб сфармаваў новы трэнерскі штаб БАТЭ

06/01/2018 - 09:48

Новы галоўны трэнер барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ Алег Дулуб вызначыўся са сваім трэнерскім штабам. Як паведамляе БЕЛТА, яго асістэнтамі будуць Дзмітрый Молаш, Васіль Хамутоўскі, Аляксандр Граноўскі і Аляксей Бага. Апошні ўваходзіў у трэнерскі штаб былога настаўніка БАТЭ Аляксандра Ермаковіча, які цяпер пераходзіць у трэнерскую групу маскоўскага ЦСКА.

Пра новую пасаду Алега Дулуба стала вядома ўчора, 5 студзеня. Вядомы спецыяліст працаваў з многімі беларускімі клубамі, у тым ліку з “Крумкачамі”, якіх за рэкордныя тэрміны вывеў у вышэйшую лігу. Апошнія два гады Дулуб працаваў з украінскімі клубамі “Карпаты” і “Чарнаморац”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі