Актывісты просяць беларусаў сачыць, дзе адбываюць пакаранне палітвязні

13/12/2021 - 12:48
На акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве / Еўрарадыё

Беларускія актывісты просяць усіх грамадзян краіны, якім неабыякавы лёс палітычных зняволеных, сачыць за тым, дзе яны адбываюць пакаранне.

"Калі вы знаёмыя з нейкім палітвязнем і ведаеце, дзе ён цяпер знаходзіцца, абавязкова параўноўвайце сваю інфармацыю з інфармацыяй на сайтах: dissidentby.com, spring96.org, Politzek.me, vkletochku.org, — звяртаецца да беларусаў арганізатар сустрэч у Варшаве "Лісты палітвязням" Алёна Панамарова. — Здараецца, што на сайце напісаны неактуальны адрас, таму што чалавека ўжо перавялі, а валанцёры не заўважылі. Людзі пішуць лісты, але яны не даходзяць да атрымальніка".

12 снежня, Варшава / Еўрарадыё

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі