Актывістаў, затрыманых каля Дома правасуддзя, павязуць на Акрэсціна

24/08/2018 - 17:19

Актывістаў, затрыманых сёння каля Дома правасуддзя, павязуць на Акрэсціна, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна"

Як паведамляла Еўрарадыё, затрыманні адбыліся пасля вынясення прысуду кіраўнікам прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку. Грамадскія актывісты зладзілі каля суда пікет у падтрымку незалежнага прафсаюза. 

Па звестках праваабаронцаў, амапаўцы затрымалі 11 чалавек:

Алесь Абрамовіч (Барысаў);
Вольга Нікалайчык;
Леанід Кулакоў;
Мая Навумава;
Уладзімір Неўмяржыцкі;
Павел Мрочка (Брэст);
Аляксандр Чмыхаў (Бабруйск);
Максім Вінярскі;
Мікола Статкевіч;
Тамара Зайцава (Калінкавічы);
Андрэй Хрэнкоў.

Усіх іх даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска. У мужчын адабралі матузкі для абутку. Адзін з міліцыянтаў паведаміў. што ўсіх затрыманых павязуць на Акрэсціна. Верагодна, у панядзелак адбудзецца суд.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі