Акцыяніста Аляксея Кузьміча зноў арыштавалі ў Францыі

23/09/2024 - 12:31

Арышт Аляксея Кузьміча / Jan Schmidt-Whitly

У Францыі зноў арыштаваны беларускі перформер Аляксей Кузьміч. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацсетках акцыяніста.

Кузьміча вінавацяць па крымінальным артыкуле: вандалізм у дачыненні да помніка архітэктуры, які з'яўляецца культурным здабыткам Францыі.

У суботу ў сацсетках з'явілася відэа з перформансу беларуса: ён прымаляваў тэстыкулы Вандомскай калоне ў цэнтры Парыжа.

Два месяцы таму Кузьміча ўжо арыштоўвалі ў Францыі за перформанс з раскопваннем магілы ван Гога.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі