Ахвярамі патопу ў Нью-Ёрку сталі 14 чалавек

02/09/2021 - 18:57
Затопленае метро Нью-Ёрка / twitter.com/Deborah Bjornsti

Нью-Ёрк перажывае "пагодны катаклізм гістарычных маштабаў". Пра гэта заявіў мэр горада Біл дэ Блазіа, паведамляе Бі-бі-сі.

Вінаваты — трапічны шторм "Іда", які 30 жніўня абрынуўся на паўднёвы штат Луізіяна (хуткасць ветру дасягала 70 метраў за секунду), а цяпер рухаецца на поўнач уздоўж усходняга ўзбярэжжа ЗША.

У Нью-Ёрку і яго прыгарадах моцны дождж з навальніцай ідзе з учорашняга дня. Вуліцы падтопленыя, большасць ліній метро зачыненыя. Больш за 200 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці.

Улады паведамілі, што ў нью-ёркскім Цэнтральным парку ўсяго за гадзіну выпала 8 сантыметраў ападкаў. Гэта абсалютны рэкорд, які быў калі-кольвек зафіксаваны ў горадзе.

З-за паводак адменены сотні рэйсаў у міжнародным аэрапорце імя Джона Кэнэдзі і аэрапорце Ла-Гуардыя ў Нью-Ёрку.

Паліцыя горада забараніла выязджаць на дарогі ўсім машынам, акрамя аўтамабіляў экстранных службаў. Пажарныя паведамляюць аб выкліках з розных раёнаў горада.

Па апошніх дадзеных, ахвярамі стыхіі сталі 14 нью-ёркцаў.

Ураган "Іда" наляцеў на Нью-Ёрк / euronews.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі