Ахоўнік Яраша прастрэліў ногі таксісту за адмову адказаць на "Слава Украіне!"

15/05/2017 - 08:59

Ва ўкраінскім горадзе Каменскае (былы Днепрадзяржынск) два чалавекі былі параненыя падчас страляніны. Ва ўжыванні зброі падазраюць сябра партыі "ДІЯ" і ахоўніка Дзмітрыя Яраша, інфармуе УНІАН.

Паводле папярэдніх звестак, пасажыры звярнуліся да таксіста з прывітаннем "Слава Украіне!", а той не захацеў ім адказваць. У адказ на гэта яны паспрабавалі атрымаць адказ сілай. Два пасажыры стукнулі кіроўцу ззаду, на дапамогу ім прыйшоў трэці. Падчас сваркі адзін з пасажыраў прастрэліў таксоўцу абедзве нагі. На месца здарэння прыехалі іншыя таксісты — адзін з іх таксама быў паранены.

Цяпер абодва параненыя знаходзяцца ў лякарні, на месцы здарэння працуе паліцыя. Двух удзельнікаў канфлікту затрымалі на месцы, аднаму ўдалося ўцячы. 

Лідар Каменскай гарадской арганізацыі "Правы Сектар" Аскольд Мажэйка паведаміў у Фэйсбуку, што адзін з азтрыманых — Раман Малісевіч уваходзіць у партыю "Державницька ініциатива Яроша" (ДІЯ) і з'яўляецца целаахоўнікам Дзмітрыя Яраша.

Як распавяла старшы інспектар сектара маніторынгу Каменскага аддзела паліцыі Алена Цімчанка, таксіст заявіў, што збіваў яго толькі адзін з пасажыраў. Яго затрымалі, удзел двух іншых пасажыраў у інцыдэнце высвятляецца следчымі.

Увага! На відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка!

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі