Афіцэра, які закрыў сабой салдата падчас выбуху гранаты, узнагародзяць

15/03/2019 - 09:11

Афіцэра, які на занятках па агнявой падрыхтоўцы ў Печах закрыў сабой салдата падчас выбуху гранаты, узнагародзяць. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка 72-га Аб'яднанага вучэбнага цэнтра па ідэалагічнай працы Аляксей Ціцкі, інфармуе "Беларусь сегодня".

Здарэнне адбылося 14 сакавіка. Вайсковец тэрміновай службы выраніў у акоп баявую ручную наступальную гранату РГД-5. Афіцэр, які кіраваў падрыхтоўкай, зрэагаваў імгненна: выцягнуў з акопа салдата, закрыў яго сваім целам, атрымаў раненні. Вайскоўцам на месцы аказалі неабходную меддапамогу (у іх нязначныя траўмы мяккіх тканак ног), пасля чаго завезлі іх у шпіталь у Барысаў, а пазней — у вайсковы клінічны медцэнтр. Пагрозы іх жыццю няма. Ужо праз тыдзень салдата і афіцэра могуць выпісаць.

"Я зрабіў тое, што павінен быў зрабіць", — кажа старшы лейтэнант Дзмітрый Філіповіч. Камандзір роты прызнаецца, што ў тое імгненне думаў толькі пра бяспеку сваіх падначаленых.

sb.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі