Афганцаў таксама не будуць пускаць на рэйсы з Турцыі — "Белавія"

17/11/2021 - 07:40
Самалёты "Белавіі" / ТАСС​

Грамадзяне Афганістана не будуць перавозіцца на рэйсах з Турцыі ў Беларусь, паведамляе "Белавія". 

Забарону на перавозкі ў авіякампаніі тлумачаць "рашэннем кампетэнтных органаў Турцыі".

Раней "Белавія" паведаміла, што з 12 лістапада не будзе пускаць на борт самалётаў, якія вылятаюць з Турцыі, грамадзян Ірака, Сірыі і Емена. 

Сваім пасажырам, якія трапілі пад гэтую забарону, "Белавія" гатовая вярнуць поўны кошт квітка "без утрыманняў па месцы яго набыцця".

Як паведамляла Еўрарадыё, санкцыі ЕС супраць Беларусі будуць уключаць разрыў лізінгавых кантрактаў з "Белавіяй". З 30 самалётаў у парку "Белавіі" 17 ўзятыя ў лізінг у авіябудаўнічых кампаній Ірландыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі