Адзін мужчына вырашыў утапіцца на машыне, іншы кінуўся пад цягнік

19/07/2019 - 12:40

У Гомелі п'яны мужчына вырашыў утапіцца на сваім аўтамабілі. Ён з'ехаў з дарогі ў бок кар'еру з вадой. На шчасце, машыну спыніла дрэва. Відавочцы выцягнулі няўдалага самагубцу з салона, але ён ад свайго намеру не адмаўляўся — кінуўся да вады. Яго спынілі. Цяпер мужчына знаходзіцца ў псіхіятрычнай лякарні, інфармуе gomel.today.

Трагічны выпадак адбыўся ўначы 18 ліпеня на чыгуначнай станцыі Азярышча. Там пад грузавы цягнік, які ішоў з Мінска ў Барысаў, кінуўся 47-гадовы мінчук. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў на месцы, паведамляе прэс-служба МУС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі