Адвакат: Актывістку Femen пагражалі вывезці ў Беларусь

27/07/2017 - 19:37

Актывістка скандальна вядомага руху Femen Ганна Аляйн зладзіла акцыю пратэсту каля помніка князю Уладзіміру ў Кіеве. Дзяўчына забралася на помнік, агаліўшы грудзі, перадае politnavigator.net.

Актывістку затрымала паліцыя, напісаў у Фэйсбуку адвакат Femen Яраслаў Яцэнка. На яе склалі пратакол за дробнае хуліганства і адпусцілі. 

Разгляд справы прызначылі на 28 ліпеня. Аляйн не згодная з абвінавачваннем і будзе адстойваць у судзе сваю невінаватасць.

Адвакат падкрэсліў, што кіеўская паліцыя пагражала актывістцы, што вывезе яе ў Беларусь: "Варта адзначыць, што оперупаўнаважаныя работнікі паліцыі, якія везлі Ганну ва ўпраўленне, у машыне хамілі Ганне, непрыстойна абзывалі яе, мацюкаліся і пагражалі вывезці яе ў Беларусь".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі