Аднаўляецца рух транспарту ў раёне моста, які абрынуўся ў Мінску

09/02/2022 - 08:06
На мосце завяршаюцца работы / Еўрарадыё

З 11 лютага аднаўляецца рух грамадскага транспарту ў раёне моста над вуліцай Няміга, які абрынуўся ў Мінску, паведамілі на прадпрыемстве "Мінсктранс".

На звычайныя маршруты вяртаюцца аўтобусы № 1, 24, 38, 57, 69, 73, 74с, 91, 119с, 163, 188 с і тралейбусы № 9, 12, 13, 14, 29, 37, 40, 40а, 46, 53, 57.

Мяркуецца, што заўтра рамонтныя работы на мосце будуць завершаныя.

Частка аўтамабільнага моста абрынулася ў ноч з 7-га на 8-га студзеня. Пацярпела пешаходная секцыя — упалі агароджы і тратуар. Ніхто не пацярпеў. Гарадскія ўлады прынялі рашэнне цалкам разабраць мост. На аднаўленне далі сабе месяц. У канцы студзеня старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў казаў, што здача аб'екта адбудзецца ў тэрмін — і рух па новым мосце будзе адноўлены меркавана 10 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі