“Адна толькі радасць, што х... па калена”. Якуб Колас, якога вы не ведалі

03/11/2017 - 09:59

135 гадоў са дня нараджэння Якуба Коласа святкуюць сёння ў Беларусі. Усім вядомыя хрэстаматыйныя старонкі біяграфіі і творчасці класіка беларускай літаратуры, але шматлікія моманты дагэтуль схаваныя ад публічнасці.

У прыватнасці, ходзіць такая байка-верш пра маладога і старога Коласа (хутчэй за ўсё прыдуманая літаратарамі маладзейшага пакалення).

Малады настаўнік Міцкевіч на Палессі пісаў:

Ні хаты не маю,

І дроў ні палена.

Адна толькі радасць,

Што ... па калена.

А ў Мінску, у новым катэджы:

І хату ўжо маю,

І дровы ўжо е.

Адно толькі гора...

Якім насамрэч быў “некласічны” Колас у звычайным жыцці, пра што жартаваў і якія байкі ходзяць пра славутага песняра. “Неэфірныя” рэчы пра класіка абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё разам з коласазнаўцам, кандыдатам філалагічных, супрацоўнікам Інстытута літаратуразнаўства Акадэміі навук Анатолем Трафімчыкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі